Азіраючыся сёння на сваю цяжарнаць, роды і першыя паўтары гады Рагнедкінага жыцця, мне вельмі хочацца падзякаваць аднаму чалавеку: Маці, Жанчыне -- Лізе Шэфер.
Наша знаёмства, як і ўсе галоўныя імгненні жыцця, адбылося "выпадкова": яе запрасілі на наш гурток для цяжарных "Я хутка стану мамай", распавесці пра слінгі: якімі яны бываюсь і як імі карыстацца. Прыйшла дзяўчына -- светлая, прагожая, упэўненая ў правільнасці таго, пра што я на распавядае, і ў той мамонт я зразумела, што дзеці -- гэта не ноша і складанасці, а цікавае жыццё РАЗАМ, адкрыцці і натхненні...
Лізі паказала, як карыстацца слінгамі, якімі яны бываюць, і сказала, што хацела, ў якасці мадэлі, прывезці свайго сына, якому на той момант было 1,5 гады, але ён не захацеў... Мяне, для якой стасункі паміж бацькамі і дзецьмі ляжалі толькі ў плоскасці" трэба, і я так сказаў", гэта здзівіла да самых асноў, на якіх стаіць Свет.Далейшыя стасункі Лізі з сынам, якія мне пашансавала ўбачыць, сталі для мяне іншай планетай, пра якую я нават марыць баялася. Міраслаў, як і я, вельмі адчувальны чалавек (згодна тэорыі Гордана Ньюфэлда), і калі мяне ўсё дзяцінства "шпынялі", і патрабавалі, каб я зрабілася як ўсе, нават не спрабуючы зразумець, што робіцца ў маёй душы, калі да мяне дакранаюцца мокрымі рукамі, ці даюць мокрую садавіну-гародніну, калі мяне сілай застаўлялі камунікаваць з іншымі дзеткамі і даваць ім свае рэчы, свае цацкі, калі мае перажыванні і слёзы рабіліся нагодаў для насмешак і здзекаў у сям'і... і вось я, на свае ўласныя вочы, пабачыла, што можна жыць зусім па іншаму, з павагай ставіцца да межаў і патрэбаў чалавека, які сёння яшчэ маленькі, але ж гэта сусім не на заўсёды.
Наступная наша сустрэча на гуртку, калі мы з Лізі прыйшлі раней за астатніх і шмат часу правялі ў розмовах -- стала знакавай для мяне, пасля яе я навучылася выклікаць "вобраз Ліз"і -- вобраз спакойнай і разважлівай Жанчыны, якая ўмее слухаць і чуць, якая ўмее жыць у радасці і дзяліцца ёй з іншымі, стаў для мяне тым адпраўным пунктам, да якога я звярнаюся пры адсутнасці раўнавагі ў жыцці.
Пад час другой нашай сустрэчы на гуртку, Ліза распавяла нам, будучым маладым мамкам, пра дагляд за нованароджаным і жыццё разам, пазнаёміла з кніжкай Сірсаў, расказала пра грудное выкормліванне. Я ўпэўнена, што 90% лёгкасці нашага першага годы жыцця з Рагнедай належыць Лізе.
Я вельмі шчасліва за Лізу і яе сям'ю, што яны не стаяць не месцы, рухаюцца і развіваюцца.
Трошкі болей за год таму ў іх нарадзілася дачка -- сястрычка Міраславу, Лізі атрымала адукацыю "Кансультант па грудному выкомліванню", яна бярэ удзел у канферэнцыях па мацярынству і дзяцінству, шые экалагічныя торбы і вяжа іглыкам дыванкі, прадае 100% натуральная драўляныя цацкі, зробленыя рукамі.
Не гледзячы на тое, што Ліза не будзе стаяць і румзаць разам, выціраючы соплі, а адразу скажа, што яна думае пра той ці іншы выпадак, а хутчэй за ўсё, дзякуючы гэтаму, я спадзяюся, што калі мы будзем чакаць другое дзіцяці, Ліза будзе побач усе гэтыя месяцы падрыхтоўкі і цяжарнасці, і ад адной толькі яе прысутнасці будзе і далей стравацца фон майго шчаслівага мацярынства і маёй жаноцкасці, і я буду далей рушыць тым шляхам, які я пачала.
Я шчыра радуюся за тых людзей, якія толькі-толькі пазнаёмяцца з Лізай. Для мяне, гэта як першая сустрэча з морам...
Ліза зараз кансультуе па грудному выкомліванню, яе можна запрасіць дадому.
Шчыра кажучы, мне вельмі падабаецца, што Ліза падыходзіць да кансультацый не толькі з пункту гледжання "голага ГВ", што апошнім часам вельмі распаўсюджана, а комплексна ставіцца да мамы і дзіцёнка і іх патрэбаў. Яна мае розны досвед, напрыклад, карыстання дундай с першыя дзіцём, не саромееца і не скрывае яго, а шчыра распавядае пра тыя ўрокі, якія яна вынесла з той, ці іншай сітуацыі.
Спадзяюся, вам будзе цікава бліжэй пазнаёміцца з Лізі. А каб не надта вас марудзіць, і каб адбылося гэта хутчэй, япакажу, як яна выглядае і дам ее каардынаты

Блог кансультанта па ГВ у ЖЧ Лізы Шэфер
http://lizzytaki.livejournal.com/ (на галоўнай старонцы ёсць каардынаты, па якіх можна звязацца з Лізай).
Кансультацыі праводзяцца на адной з трох моў (беларуская, руская, ангельская), якая больш камфортная для мамы.
Торбы, якія шые Лізі
http://lizzytaki.livejournal.com/49675.htmlhttp://lizzytaki.livejournal.com/49499.htmlhttp://lizzytaki.livejournal.com/49154.htmlhttp://lizzytaki.livejournal.com/48617.html
Драўляныя цацкі ручной працы
http://lizzytaki.livejournal.com/46608.html 
Паравозік
http://lizzytaki.livejournal.com/47630.html
А яшчэ, зараз Ліза шукае цяжарных, каб набраць групу і правесці свой гурток для тых, хто хутка стане мамай...
( Перевод на русский )