ksysh_ka: (Default)
Я плачу от бессилия.

Оригинал взят у [livejournal.com profile] valjaryna в МАМА, СЫНА ЗАБРАЛА НЕБА...
прыгарадны цягнік
кірунак - у невядомасьць
апошняя станцыя - сьмерць
і белыя калідоры

у вагонах так дзьме так дзьме
што здаецца туга скуголіць
і скразьняк такі
што зьдзімае
пасівелыя валасы

Мама, сына забрала неба... )


МАМА, СЫНА ЗАБРАЛА НЕБА...

прыгарадны цягнік,
кірунак - у невядомасьць,
апошняя станцыя - сьмерць
і белыя калідоры,

у вагонах так дзьме, так дзьме,
што, здаецца, туга скуголіць
і скразьняк такі,
што зьдзімае
пасівелыя валасы,

а навокал чыесьці рукі
цягнуць нас
за палітоны:
дзе былі вы
у той дзень?
ці былі вы?
ці не былі?
і гучаць паўсюль ў паўтоны
надарваныя галасы
і шырокі
зямлісты цень
апярэджвае нашу дарогу,

я ж маўчу,
сьцяўшы зубы,
да рыпу
і выродлівая мярэжы
паўстаюць уваччу
ад крыку,
што ўнутры
мне так рэжа, так рэжа,
нібы я заглынуў нажы,
галасы ж не змаўкаюць:
скажы!!!

я выскокваю,
бегам - па сьнезе,
так халодна,
так скразьнякова,
што займае сілу і мову...
я бягу,
без абутку
чамусьці,
я бягу,
прыбягу калі?

як далёка мой дом, як далёка,
як ляцець да яго нялёгка,
страшны сон мой,
мой сон трывожны.
Маці кажа: да Бога малі...
кожны тут апынуцца мог,
кожны,
адлятаючы
ад
зямлі.

"Ну, пакуль.
Пераймацца ня трэба.
У мяне ўсё выдатна, мама.
Мама,
cына забрала неба.
І кАты.
Ну, пакуль.

І яшчэ. Я забыў запытацца:
колькі дзён гэтым годам у лютым?
Не магу ніяк дачакацца,
калі ўсё ж цябе абдыму
я..."

Валярына Кустава

16-17 сакавіка 2012
(c) код карцінкі тут.

МАМА, СЫНА ЗАБРАЛА НЕБА...
ksysh_ka: (Default)
Мой папа, когда ушел из медицины на стройку, чтобы нам квартиру заработать, монтажником-высотником был. Мне всегла хотело узнать как там на высоте? Ноши дома не небоскребы Америки, но смотерла я с большим детским интересом.
Оригинал взят у [livejournal.com profile] drazenka в Как строились небоскребы в Америке
Оригинал взят у [livejournal.com profile] piacere_sв Как строились небоскребы в Америке
Мне много лет не давала покоя вот эта фотография, часто встречающаяся на постерах и обложках. И сегодня все прояснилось. Конкретно вопрос внутри меня был: как эти мужчины попали на балку .



Итак, о том КАК СТРОИЛИСЬ НЕБОСКРЕБЫ. РЕКОМЕНДУЮ!


Отдельное спасибо за найденное  rudzin ,  archdetail и stomaster


Read more... )

ksysh_ka: (Default)
Азіраючыся сёння на сваю цяжарнаць, роды і першыя паўтары гады Рагнедкінага жыцця, мне вельмі хочацца падзякаваць аднаму чалавеку: Маці, Жанчыне -- Лізе Шэфер.
Наша знаёмства, як і ўсе галоўныя імгненні жыцця, адбылося "выпадкова": яе запрасілі на наш гурток для цяжарных "Я хутка стану мамай", распавесці пра слінгі: якімі яны бываюсь і як імі карыстацца. Прыйшла дзяўчына -- светлая, прагожая, упэўненая ў правільнасці таго, пра што я на распавядае, і ў той мамонт я зразумела, што дзеці -- гэта не ноша і складанасці, а цікавае жыццё РАЗАМ, адкрыцці і натхненні...

Лізі паказала, як карыстацца слінгамі, якімі яны бываюць, і сказала, што хацела, ў якасці мадэлі, прывезці свайго сына, якому на той момант было 1,5 гады, але ён не захацеў... Мяне, для якой стасункі паміж бацькамі і дзецьмі ляжалі толькі ў плоскасці" трэба, і я так сказаў", гэта здзівіла да самых асноў, на якіх стаіць Свет.Далейшыя стасункі Лізі з сынам, якія мне пашансавала ўбачыць, сталі для мяне іншай планетай, пра якую я нават марыць баялася. Міраслаў, як і я, вельмі адчувальны чалавек (згодна тэорыі Гордана Ньюфэлда), і калі мяне ўсё дзяцінства "шпынялі", і патрабавалі, каб я зрабілася як ўсе, нават не спрабуючы зразумець, што робіцца ў маёй душы, калі да мяне дакранаюцца мокрымі рукамі, ці даюць мокрую садавіну-гародніну, калі мяне сілай застаўлялі камунікаваць з іншымі дзеткамі і даваць ім свае рэчы, свае цацкі, калі мае перажыванні і слёзы рабіліся нагодаў для насмешак і здзекаў у сям'і... і вось я, на свае ўласныя вочы, пабачыла, што можна жыць зусім па іншаму, з павагай ставіцца да межаў і патрэбаў чалавека, які сёння яшчэ маленькі, але ж гэта сусім не на заўсёды.

Наступная наша сустрэча на гуртку, калі мы з Лізі прыйшлі раней за астатніх і шмат часу правялі ў розмовах -- стала знакавай для мяне, пасля яе я навучылася выклікаць "вобраз Ліз"і -- вобраз спакойнай і разважлівай Жанчыны, якая ўмее слухаць і чуць, якая ўмее жыць у радасці і дзяліцца ёй з іншымі, стаў для мяне тым адпраўным пунктам, да якога я звярнаюся пры адсутнасці раўнавагі ў жыцці.
Пад час другой нашай сустрэчы на гуртку, Ліза распавяла нам, будучым маладым мамкам, пра дагляд за нованароджаным і жыццё разам, пазнаёміла з кніжкай Сірсаў, расказала пра грудное выкормліванне. Я ўпэўнена, што 90% лёгкасці нашага першага годы жыцця з Рагнедай належыць Лізе.

Я вельмі шчасліва за Лізу і яе сям'ю, што яны не стаяць не месцы, рухаюцца і развіваюцца.
Трошкі болей за год таму ў іх нарадзілася дачка -- сястрычка Міраславу, Лізі атрымала адукацыю "Кансультант па грудному выкомліванню", яна бярэ удзел у канферэнцыях па мацярынству і дзяцінству, шые экалагічныя торбы і вяжа іглыкам дыванкі, прадае 100% натуральная драўляныя цацкі, зробленыя рукамі.
Не гледзячы на тое, што Ліза не будзе стаяць і румзаць разам, выціраючы соплі, а адразу скажа, што яна думае пра той ці іншы выпадак, а хутчэй за ўсё, дзякуючы гэтаму, я спадзяюся, што калі мы будзем чакаць другое дзіцяці, Ліза будзе побач усе гэтыя месяцы падрыхтоўкі і цяжарнасці, і ад адной толькі яе прысутнасці будзе і далей стравацца фон майго шчаслівага мацярынства і маёй жаноцкасці, і я буду далей рушыць тым шляхам, які я пачала.

Я шчыра радуюся за тых людзей, якія толькі-толькі пазнаёмяцца з Лізай. Для мяне, гэта як першая сустрэча з морам...

Ліза зараз кансультуе па грудному выкомліванню, яе можна запрасіць дадому.
Шчыра кажучы, мне вельмі падабаецца, што Ліза падыходзіць да кансультацый не толькі з пункту гледжання "голага ГВ", што апошнім часам вельмі распаўсюджана, а комплексна ставіцца да мамы і дзіцёнка і іх патрэбаў. Яна мае розны досвед, напрыклад, карыстання дундай с першыя дзіцём, не саромееца і не скрывае яго, а шчыра распавядае пра тыя ўрокі, якія яна вынесла з той, ці іншай сітуацыі.

Спадзяюся, вам будзе цікава бліжэй пазнаёміцца з Лізі. А каб не надта вас марудзіць, і каб адбылося гэта хутчэй, япакажу, як яна выглядае і дам ее каардынаты


Блог кансультанта па ГВ у ЖЧ Лізы Шэфер http://lizzytaki.livejournal.com/ (на галоўнай старонцы ёсць каардынаты, па якіх можна звязацца з Лізай).
Кансультацыі праводзяцца на адной з трох моў (беларуская, руская, ангельская), якая больш камфортная для мамы.

Торбы, якія шые Лізі http://lizzytaki.livejournal.com/49675.html
http://lizzytaki.livejournal.com/49499.html
http://lizzytaki.livejournal.com/49154.html
http://lizzytaki.livejournal.com/48617.html


Драўляныя цацкі ручной працы http://lizzytaki.livejournal.com/46608.html


Паравозік http://lizzytaki.livejournal.com/47630.html


А яшчэ, зараз Ліза шукае цяжарных, каб набраць групу і правесці свой гурток для тых, хто хутка стане мамай...

Перевод на русский )
ksysh_ka: (Default)
З Аксанай я пазнаёмілас на гуртку па кнізе Кларысы Пікалы Эстэс "тая, што бяжыць з ваўкамі ". Так адбылося, што негледзячы на шматлікія адкрыцці першых сустрэч, тая нрупа не стала маёй стаяй, але я вынесла з гуртка свае скарбы: знаёмства і цудоўнай, светлай Любушкай, якая свеціць мне адным сваім існаваннем, і вершы Аксаны Данільчык. У яе вельмі цікавая сям'я: муж у яе -- румын, але размаўляюць яны між самбой на італьянкай мове -- бо гэта мова іх знаёмства, дзеці ў іх беларускамоўныя, навучаюцца ў беларускай гіманазіі, мова знешніх стасункаў у яе руская (прынамсі, на гуртку так было), а вершы яна піша і перакладае на беларуская. І столькі ў гэтых вершах Аксаны, да апошняй літаны, апошняга паўздоху...
Вось некалькі аксаніных вершаў з Дзеяслова. http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/dan39?OpenDocument

* * *
Конь
не заўсёды ратуе,
меч
не заўсёды заб’е.
Мудрасьць з разьлікам мяжуе,
лёс толькі сродак дае:
змушанае падарожжа,
ўсьмешку,
атруты глыток...

Так асьляпляльна прыгожа —
крок і яшчэ адзін крок.

Вось ён, парад чэмпіёнаў,
вось яны, рожкі тырчаць,
вось яны, чуюцца стогны
тых, хто ня ў стане трываць.
Вось яна, чорная зграя,
вось ён, змаганьня накал,
кодэксам самурая
выпісаны фінал.

Сколькі
загадкавых “можа”,
сколькі
таемных “калі б”…

Так асьляпляльна прыгожа
чорныя макі ўзрасьлі.

Так асьляпляльна прыгожа
зьнічка згарае ўначы,
у рэшце рэшт,
пераможа
той,
хто павінен перамагчы.

Яшчэ... )

Profile

ksysh_ka: (Default)
ksysh_ka

December 2012

S M T W T F S
       1
23 45 67 8
91011 12 131415
16171819202122
2324 25 26272829
3031     

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

  • Style: Caturday - Orange Tabby for Heads Up by momijizuakmori

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 10th, 2025 03:48 am
Powered by Dreamwidth Studios