ksysh_ka: (Default)
[personal profile] ksysh_ka
Оригинал взят у [livejournal.com profile] ku_palinka в Гукаперайманні
Чым я толькі не займалася за свае студэнцкія гады!
Вось і гукаперайманнямі цікавілася. Назьбірала па розных літаратурных і палявых крыніцах цэлы сьпіс (праўда што, слоўнікам "Жывёльны свет" не карысталася). Можна калі што параўнаць пры жаданні. 

Проста для жыхара вёскі гэта ўсё зразумела, як птушкі спяваюць, жывёлы гавораць, а для мяне, дзіцяці асфальта, і для шмат каго крыніцай гукаперайманняў былі казкі, і часьцей за ўсё расейскія. Таму я нават псіхалінгвістычны эксперымент праводзіла па гэтым матэрыяле. Выявілася, што 60-70 адсоткаў зусім ня ведае мовы жывёлаў (ну хіба толькі ката і сабаку), большасць жа калі і ведаюць, то расейскія адпаведнікі. Вось такая сітуацыя:(

КОТ – мяў-мяў, курняў – мЯўкае, курняўкае, курню пяе
САБАКА – гаў-гаў, ууу – брэша, вые, вяхае  
МЫШ – пі-пі-пі – пішчыць 
ПАЦУК?
СВІННЯ – рох-рох – рохкае 
КАРОВА – муу – рыкае, мычыць
КОНЬ – і-го-го, тпррр – іржэ, сапе
КАЗА – меее–мекае 
АВЕЧКА –бее – бекае, блее
ВОЎК – ууу – вые 
МЯДЗВЕДЗЬ – ррр – рычыць, раве
АЛЕНЬ – трубіць 
ЛОСЬ – трубіць 
ЖАБА – ква – кумкае 
ЗМЯЯ – шшш, сссс – шыпіць, сыкае
ПУГАЧ – уфф, ку-га, угу – ухае, кугае, угукае
БУСЕЛ – клёк – клёкае, клякоча
ЖУРАВЕЛЬ – курлы – курлыкае, курлыча
ГОЛУБ – уррр, врр – буркуе, буркоча, варкуе
ГУСЬ – го-го-го – гагоча, гАгае 
КАЧКА – кра-кра – крача 
КУРКА – кудах-кудах, ко-ко-ко, квох-квох – квокча, квохча, сакоча, кудахча
ПЕВЕНЬ – кукарэку – кукарэкае 
ЗЯЗЮЛЯ – ку-ку, ку-ва - кувае
САЛАВЕЙ – шчоўк-шчоўк – шчоўкае, заліваецца
ВЕРАБЕЙ – чык-чырык - чырыкае
ЖАЎРУК – цвіркае, звініць, спявае?
ДЗЯЦЕЛ – тук-тук – стукае, грукае, доўбіць, дзяўбе
ДРАЧ - крычыць
ДРОЗД - ?
КРУМКАЧ – крум-крум – крумкаць 
ВАРОНА – кар-кар – каркае 
ШПАК - ?
БУГАЙ - скрыпіць
СІНІЦА – ціў-ціў, цінь-цінь – ціўкае, цінькае
ГЛУШЭЦ – тук-тук – такуе  
ЦЕЦЯРУК – тук-тук – такуе?
КНІГАЎКА – кі-гі – кігікае 
КАНЯ – піць – канькаць 
ПЕРАПЁЛКА – плача?
ЧМЕЛЬ – бом-бом – бомкае, гудзе
ЖУК – жжж – жужжыць 
КАМАР – ззз, пі-пі – звініць, пішчыць
КОНІК – стракоча?
ЦВЫРКУН – цвыр-цвыр – цвыркае 
МУХА – зум-зум – зумкае  

 

Profile

ksysh_ka: (Default)
ksysh_ka

December 2012

S M T W T F S
       1
23 45 67 8
91011 12 131415
16171819202122
2324 25 26272829
3031     

Most Popular Tags

Style Credit

  • Style: Caturday - Orange Tabby for Heads Up by momijizuakmori

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 12th, 2025 07:26 pm
Powered by Dreamwidth Studios